«Цэнтр новых ідэй» апублікаваў новы рэйтынг беларускіх гарадоў. Абноўлены паказчыкі па многіх пунктах. На жаль, сярод 21 пункту 11 знаходзяцца ў Оршы не на вышыні. У прыватнасці, на нізкім узроўні ў нашага горада дэмаграфічная ўстойлівасць, стан эканомікі, якасць жыцця. Турыстачная прывабнасць Оршы ў дадзены момант ацэньваецца на сярэднім узроўні, і толькі празрыстасць кіравання мае станоўчую адзнаку, пры тым, што пытанні выклікае інфармацыя пра гарадскія органы і іх праца.
У выніковым спісе гарадоў прадказальна лідзіруе Менск, які мае 82,2 пункты, што цалкам не выклікае здзіўлення, улічваючы грошы, якія ідуць на развіццё сталіцы ў параўнанні з тым, што маюць іншыя гарады. На другой пазіцыі Гародня — 73,4, замыкае тройку Берасце — 62,4. Салігорск апярэджвае астатнія абласныя гарады ідучы на