12:00

+0

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+0

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Орша, Происшествия

Пакупнік дурыць прадаўцоў

19.05.2020 15:04

4113 просмотров, 4 комментария

Увага! Па крамах і аптэках ходзіць махляр (відэа).

У Беларусі спрытна працуе махляр, які наведвае крамы і падманвае прадаўцоў. Плацячы за нейкі тавар, ён дае прадаўцу буйную купюру, бярэ рэшту, але хутка дзякуючы фактычна ілюзіянісцкаму прыёму хавае частку рэшты і са здзіўленнем глядзіць на прадаўца, чакаючы "недададзеных" грошай. Прадавец сапраўды пачынае думаць, што памыліўся і дае "астатняе", насамрэч спусташаючы ўласную касу. Паводле некаторых заяваў, мужчына ўжо паспеў папрацаць і ў Оршы.

Раней "Анлайнер" пісаў, што за падобнай "працай" махляра бачылі ў Бараўлянах, Менску і Берасці. У менскай міліцыі сайту паведамілі, што да іх ужо ёсць мінімум адзін зварот. Такая гісторыя адбылася і ў Оршы, паведаміў адзін з чытачоў.

Ён купляў тавар, перад гэтым тэлефанаваў жанчыне, паказваў па відэасувязі — тое ці не. Кошт пакупкі быў 24 рублі. Даў купюру ў 100 рублёў, атрымаў рэшту ў памеры 76 рублёў. Тры купюры па 20 рублёў, адну купюру ў 10 рублёў, адну купюру ў 5 рублёў і адзін рубель. Тут жа вярнуў рэшту назад — там ужо не хапала адной купюры ў 20 рублёў. Стаў крычаць, абражаць прадаўца, называць дурной, праяўляць агрэсію і гэтак далей. Калі было сказана, што можна зняць паказанні лічыльніка касавага апарата і праверыць камеры, ён тут жа нахіліўся і "знайшоў" купюру, якая адсутнічае, зрабіўшы выгляд, што яна ўпала. Пасля гэтага неадкладна сышоў.

Звяртаемся да ўсіх чытачоў Orsha.eu, асабліва да працаўнікоў сферы паслуг. У выпадку падобнай гісторыі неадкладна выклікайце міліцыю!

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Пакупнік дурыць прадаўцоў

Увага! Па крамах і аптэках ходзіць махляр (відэа).

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение