Вясёлка ў розных фальклорах лічыцца сімвалам радасці. Тым больш радасна калі яна падвойная. Двайная вясёлка - рэдкая атмасферная з'ява, якая фармуецца пры цэлым шэрагу збегу выпадковасцяў. Цікава, што галоўная вясёлка - ніжняя звычайная, а знешняя вясёлка - перагорнутая па колерах.
Такую вясёлку ў адзін з дажджлівых дзён на мінулым тыдні маглі назіраць жыхары Заходняй.