На вуліцы Молакава сёння людзі ў першай палове дня пачулі вой сірэнаў. Але было не страшна, бо сігналілі не міліцэйскія сірэны, а пажарныя.
Як паведамляюць відавочцы, на чацьвертым паверсе аднаго з дамоў па Молакава загарэлася кватэра. Пажар знешне не выглядаў небяспечным, але моцна пацярпела пажылая жанчына, якая жыла ў кватэры.