У гэтым годзе ўсё ў нашай краіне незвычайнае. Традыцыйныя восеньскія Дзяды пад час якіх узгадваюцца ахвяры палітычных рэпрэсій, у 2020 годзе ў Оршы таксама прайшлі не звычайна.
Па-першае, з-за незвычайнай грамадскай актыўнасці гэтага году ўшанаванне забітых доўжылася тры дні замест традыцыйнага аднаго. У пятніцу на Кабыляках прайшла свая «Ноч расстралянай паэзіі». Сябры клуба «Чысты свет» сабраліся тут і прачыталі вершы расстраляных у часы сталінізму беларускіх паэтаў. Праўда, у адрозненні ад мінскай «ночы» на Кабыляках вершы чыталі днём. У суботу ініцыятыва «Кабылякі. Расстраляныя ў Оршы» правялі талаку па прыборцы помніка. А ў нядзелю а
Другое адрозненне мерапрыемства гэтага года звязана з рэпрэсіямі гэтага года. У сувязі з незвычайнай агрэсіўнасцю сілавых органаў, масавых запрашэнняў на Дзяды не было. Людзі самаарганізоўваліся. Прапануем вашай увазе некалькі фотаздымкаў з нядзельнага ўскладання кветак у якім прынялі ўдзел каля 30 чалавек.