18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-2

4 м/с

978 гПа

Орша, Общество

Што адбылося ў Аршанскім ІЧУ ноччу 9 жніўня?

03.12.2020 11:13

3852 просмотра, 0 комментариев

«Людзей збівалі, быў чутны іх лямант». Аляксандр Андрэеў пра катаванні ў Оршы пасля выбараў.

Палітычны ўцякач Аляксандр Андрэеў, які раней працаваў у штабе Святланы Ціханоўскай, дапамагаючы ладзіць яе дзейнасць на Аршаншчыне, адбыў агулам 40 сутак арышту. Пасля вызвалення Аляксандр вырашыў з'ехаць за мяжу і папрасіў палітычнага прытулку ў Польшчы — было прадчуванне, што пераслед яго лукашэнкаўскай дыктатурай на гэтым не скончыцца. Напярэдадні Андрэеў распавёў тэлеканалу "Белсат", што адбылося 9 жніўня ў ізалятары часовага ўтрымання Оршы.

Па словах Андрэева, людзей збівалі і непасрэдна пры затрыманні, і ўжо ў самім аддзеле міліцыі. Прымушалі цалаваць дубінкі і спяваць дзяржаўны гімн. Затрыманні, як і ў іншых гарадах, нярэдка былі стыхійнымі — міліцыянты забіралі ўсіх, хто быў у цэнтры горада. Пад катаванні ў міліцыі трапілі не толькі сапраўдныя ўдзельнікі акцыі пратэсту супраць фальсіфікацый на выбарах, але і людзі, якія былі ў краме, кіроўцы таксі. Моцна збітых людзей закідвалі і ў камеру, дзе ўжо сядзеў Андрэеў.

"Была дадзена каманда "фас". Хто выходзіў пасля 8-мі вечара, тых забіралі", — сказаў Аляксандр Андрэеў.

Калі 12 жніўня Андрэеў выйшаў з ІЧУ, да яго адразу падбег намеснік начальніка РАУС і папрасіў прайсці ў будынак нібыта дзеля таго, каб атрымаць даведку аб утрыманні ў ІЧУ. Але ў самім будынку высветлілася, што міліцыянт схлусіў — на Андрэева завялі чарговую адміністрацыйную справу аб тым, што ён нібыта лаяўся матам на супрацоўніка. Калі Андрэеў папрасіў прадаставіць хоць бы адзін доказ правапарушэння са свайго боку, міліцыянты без сумневаў заявілі, што камеры ў іх не працуюць. "Канешне, бо яны ж там б'юць людзей, ім не патрэбныя запісы", — зрабіў выснову Аляксандр Андрэеў. У выніку новыя 15 дзён арышту.

Аляксандар Андрэеў стаў другім аршанцам у 2020 годзе, які папрасіў палітычнага прытулку за мяжой. Раней быў вымушаны з’ехаць у эміграцыю Алег Іваноў, яго матывавала не столькі пагроза новых арыштаў, колькі стан здароўя пасля катавання ў аршанскай міліцыі. У Латвіі Іваноў праходзіць курс лячэння.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Што адбылося ў Аршанскім ІЧУ ноччу 9 жніўня?

«Людзей збівалі, быў чутны іх лямант». Аляксандр Андрэеў пра катаванні ў Оршы пасля выбараў.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение