00:00

-1

2 м/с

980 гПа

03:00

-1

2 м/с

979 гПа

06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-0

5 м/с

981 гПа

Орша, Экономика

Цягнікі падаражэлі

15.12.2020 15:17

3235 просмотров, 0 комментариев

У Беларусі павялічваюцца тарыфы на чыгуначныя пасажырскія перавозкі ўнутры краіны.

Гэта прадугледжана пастановай МАРГ №82 ад 3 снежня. Тарыфы на перавозкі пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання на гарадскіх лініях павялічаны на 5 капеек, на рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях павялічацца ў сярэднім на 5 працэнтаў, на перавозку багажу грузабагажу ў сярэднім на 5 працэнтаў у параўнанні з дзеючым узроўнем тарыфаў.
Так, напрыклад, кошт праезду пасажыраў цягнікамі:
гарадскіх ліній па кірунку Мінск-Пасажырскі-Фаніпаль павялічыцца на 5 капеек, у напрамку Мінск-Пасажырскі-Рудзенск пры праездзе праз Міханавічы — на 5 капеек;
рэгіянальных ліній эканамкласа па кірунку Мінск-Пасажырскі-Пухавічы — на 7 капеек, Мінск-Пасажырскі-Койданава — на 5 капеек, Мінск-Пасажырскі-Беларусь — на 3 капейкі;
рэгіянальных ліній бізнес-класа па кірунку Мінск-Пасажырскі-Маладзечна — на 27 капеек, Мінск-Пасажырскі-Орша — на 41 капейку.
Апошні раз тарыфы на перавозку пасажыраў чыгуначным транспартам павялічваліся ў снежні 2019 года.
Рашэнне аб пераглядзе тарыфаў прынята ў рамках запланаваных на 2020 год параметраў у мэтах падтрымання ўзроўню акупнасці перавозак пасажыраў чыгуначным транспартам, паведамляе прэс-служба МАРГ.
Адзначаецца, што цяпер узровень кампенсацыі насельніцтвам затрат на аказанне ўнутрырэспубліканскіх пасажырскіх перавозак чыгуначным транспартам не дасягае і 15 працэнтаў. Бюджэтнага субсідавання чыгуначных перавозак пасажыраў няма.
Пастанова ўступіла ў сілу праз 5 дзён пасля афіцыйнага апублікавання.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Цягнікі падаражэлі

У Беларусі павялічваюцца тарыфы на чыгуначныя пасажырскія перавозкі ўнутры краіны.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение