18:00

+0

8 м/с

980 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-2

4 м/с

978 гПа

Орша, Общество

З Новым годам!

31.12.2020 22:00

2370 просмотров, 0 комментариев

Мы ўжо адсвяткавалі Каляды, а цяпер рыхтуемся да перамен, якія наступяць у 2021-м годзе.

Паважаныя чытачы Orsha.eu! З трымценнем ад хвалявання віншуем вас з Новым годам! Сёлета адбылося так шмат падзей, якія назаўжды ўвойдуць у гісторыю нашага любімага горада. Яны будуць упісаныя туды золатам, любоўю, потам і, на жаль, крывёй. Але год паказаў усім нам, што вяртання да кепскага лепей не чакаць, усім неабходна змагацца за лепшую долю, калі хочацца, каб Радзіма, вялікая і малая, квітнелі.

Мы вырашылі зазірнуць у мінулае 31-га снежня, а што ж мы жадалі аршанцам роўна год таму, на 2020 год? Летась мы напісалі пажаданні самых смелых мараў, умацавання сямейнага быту і любові да роднай Беларусі. Зычылі аршанцам быць шчаслівымі, свабоднымі і здаровымі. А наша рэдакцыя абяцала, што, як і заўсёды, паспрабуе забяспечваць жыхароў Оршы і рэгіёну свежай інфармацыяй.

За год тысячы аршанцаў умацавалі сямейны быт, гарадскія падзеі шматразова паказалі, што аршанцы думаюць пра Беларусь і ганарацца сваёй гісторыяй. Не ўсе тыя, хто прымаў ад нас віншаванні летась, сёлета прымуць іх зноў - шмат жыццяў унёс каранавірус, пераадолення якога хацела б уся планета ў 2021-м.

Свабодныя? Таксама не ўсе, за кратамі застаюцца, напрыклад, вядомы палітычны блогер з Барані Зміцер Казлоў і ўдзельніца пратэстаў супраць дыктатуры, грамадзянка Швейцарыі, нараджэнка Оршы Наталля Хершэ. Да іх адправіліся нашы віншавальныя лісты за краты, спадзяёмся, што ўжо неўзабаве яны апынуцца на волі. Пры гэтым і Наталля, і Зміцер, у сваіх лістах з турмаў падкрэсліваюць, што ўсё адно адчуваюць сябе свабоднымі, бо свабодныя яны найперш думкамі, дзеяннямі.

Шчаслівымі? Гэта таксама вельмі цяжкая тэма. Але дзясяткі аршанцаў прызнаюцца, што маюць сэнс у жыцці, ставяць сабе задачы, працягваюць марыць. Гэта і ёсць складнік шчасця.

На 2021 год мы зычым усім аршанцам і ўсім, хто нас чытае, моцнага здароўя, свабоды не толькі думкамі, але і фізічнай, а таксама здзяйснення мараў! Дзякуй усім, хто набліжае перамены да лепшага ў нашай краіне і нашым горадзе. Пад ялінкай мы пажадалі ўбачыць падарункі, сярод якіх будзе яўны прарыў у справе гарадскога самакіравання. Сёлета споўнілася 400 гадоў Магдэбургскага права Оршы, і якраз у юбілейны год дзясяткі тысяч аршанцаў усвядомілі, наколькі важна самім выбіраць вектары развіцця свайго горада, самім выбіраць мэра і членаў гарадской рады.

Віншуем усіх з Новым годам! Плённай працы, поспехаў і прыхільнасці фартуны ўсім нам! Жыве Беларусь! Слава Воршы!

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: З Новым годам!

Мы ўжо адсвяткавалі Каляды, а цяпер рыхтуемся да перамен, якія наступяць у 2021-м годзе.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение