00:00

-1

2 м/с

980 гПа

03:00

-1

2 м/с

979 гПа

06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-0

5 м/с

981 гПа

Орша, Общество

Споўнілася б 72 гады

20.01.2021 21:50

3074 просмотра, 0 комментариев

Сёння дзень народзінаў Юрыя Аляксандравіча Нагорнага

Юрый Нагорны адна з найбольш заўважных асобаў нашага рэгіёна, хаця сам ён родам не з Оршы, а з Наваградскага раёна. Тым не меньш, уявіць Барань ды і Оршу без яго было б цяжка. Разам з жонкай Тамарай ён прыехаў у Барань па размеркаванні пасля сканчэння ўніверсітэта і паспеў панастаўнічаць ва ўсіх школах гэтага гарадка. А ў некаторыя нават падырэктарстваваць. Нагорны як чыноўнік увогуле асобная тэма. Ён быў і дырэктарам школаў і ў перыяд адноснай дэмакратыі пачатку 90-х мэрам Барані. А там дзе ён працаваў дырэктарам — тым школам шанцавала асабліва. Школа якая сёння стала гімназіяй пры Нагорным была самай фінансава забяспечанай у раёне, дзякуючы кемлівасці і сувязям дырэктара. І ў будучай гімназіі і ў 15-ай школе разам з жонкай Тамарай ён стварыў два музеі.

Некалькі год таму Тамара Нагорная памерла ў выніку няшчаснага здарэння. Юрый Аляксандравіч моцна перажываў смерць жонкі і знайшоў для сябе выйсці — актыўна далучыўся да грамадскай дзейнасці. Ён і раней узначальваў Аршанскую арганізацыю Таварыства беларускай мовы, але цяпер узяўся за грамадскую работу актыўна. Дзесяткі беларускамоўных папулярызатарскіх мерапрыемстваў у год арганізоўваліся Юрыем Аляксанравічам у гэтыя часы. Ён абнавіў помнік Аршанскаму паўстанскаму атраду ў вёсцы Пагосцішча і стаў ініцыятарам правядзення тут штогадовага фестывалю.

А самым вялікім для самога Нагорнага дасягненнем апошніх гадоў стала стварэнне апошняга музея — музея сям’і Нагорных, які Юрый аляксандравіч назваў у гонар жонкі — «Тамарына сяліба». Юрый Аляксандравіч планаваў, што пасля смерці адзін з ягоных сыноў Максім працягне справу музея. Але -нейкі злы рок — Максім і сам памёр у мінулым годзе не пражыўшы і паўгады пасля смерці бацькі.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Споўнілася б 72 гады

Сёння дзень народзінаў Юрыя Аляксандравіча Нагорнага

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение