Блог «Радыё Аршыца» 9 лютага адсвяткаваў юбілей. Да юбілею старонкі Orshafans мы паразмаўлялі з адным са стваральнікаў і аўтараў блогу, які ўжо дзесяцігоддзе вывучае гісторыю аршанскага спорту.
Віншуем з юбілеем! Як нарадзілася ідэя стварыць своеасаблівую супольнасць людзей, якія вывучаюць аршанскі спорт?
Не памятаю самога моманту, калі гэта адбылося. Але праз нейкі час паходаў на фанацкі сектар з’явілася жаданне пісаць пра паездкі на футбольныя матчы, распавядаць, што новага ў камандзе, ды хаця б проста прыцягваць увагу людзей да каманды роднага горада. Праўда, тады, у
Ці ўваходзіць увесь спорт Оршы ў вашу сферу інтарэсаў?
Варта адразу сказаць для тых, хто яшчэ не чытаў наш дзённік ці заходзіў туды неяк даўно, што мы спецыялізуемся толькі на трох відах спорту — футболе, валейболе і хакеі з мячом. Апошняга ў нашым горадзе ўжо няма, калі не браць пад увагу ветэранскія турніры. А на футбол і валейбол мы актыўна ходзім і ездзім самі, раскапалі шмат забытых і невядомых фактаў пра гісторыю гэтых відаў у Оршы. Таму мы футбольна-валейбольны блог, а не агульнаспартыўны.
Пры цяперашняй моўнай сітуацыі ў краіне лагічным будзе спытаць вас аб тым, аб чым, напэўна, вас неаднойчы пыталі раней. Чаму вы абралі беларускую мову, ды яшчэ не афіцыйны правапіс, а тарашкевіцу?
Мы ў Беларусі жывём. Калі не шануеш беларускае, дык што ж разлічваць на нейкую павагу? Амаль 100% нашых матэрыялаў пішуцца па-беларуску, і агулам у нашай краіне мусіць быць значна больш роднай мовы, чым ёсць цяпер. Часам сярод аршанцаў чуеш казачкі, маўляў, дзесьці на Гарадзеншчыне ці Шчучыншчыне гавораць спрэс па-беларуску, але пераважна гэта жаданне скінуць з сябе адказнасць, удаваць, нібы ў цяперашняй Беларусі ніякай моўнай праблемы няма. Або гэта сведчанне таго, што суразмоўца ніколі не быў у мясцінах, пра якія кажа. Мы ж аб’ехалі бадай усю Беларусь і скажам: сітуацыя з нашай мовай агулам застаецца вельмі сумнай. Мы ставім адной з мэтаў дамагчыся прагрэсу нацыянальнай справы, каб людзі шанавалі сваю зямлю.
Што тычыцца тарашкевіцы, дык гэта наш гістарычны правапіс. Мы гаворым не заўсёды так, як ідзе напісанне, бо маем свае непаўторныя выразы і асаблівасці аршанскага дыялекту беларускай мовы, але гэта не ідзе ў супярэчнасць. Вазьміце Італію — ёсць нейкія нормы літаратурнай мовы, а ёсць рэгіяналізмы, акцэнты, дыялекты. А дзве асобныя беларускія сістэмы правапісу склаліся праз цяжкія палітычныя ўмовы, у якіх Беларусь жыла ў ХХ стагоддзі, ды працягвае жыць у ХХІ. Паўтара года таму я быў у Нарвегіі, дык там таксама два правапісы, якімі карыстаюцца людзі — «букмол» і «ніношк», адзін захоўвае ў сабе некаторыя нормы з дацкай мовы, а другі больш аўтэнтычны. Дык вось, тарашкевіца ў большасьці момантаў бліжэйшая аўтэнтычнаму маўленьню беларусаў.
З дзяцінства рос у кампаніі людзей рознага паходжання — беларусаў, украінцаў, габрэяў, армян, расейцаў, грузінаў і іншых. Усе нармальныя людзі з павагай ставяцца да беларускай мовы, а ненармальныя... Даводзілася з прыкрасцю назіраць, як беларусы, якія пражылі ўсё жыццё на радзіме, не цанілі беларускага слова, а чалавек з Баку ці Кішынёву палюбіў Беларусь і за некалькі гадоў навучыўся прыгожа размаўляць па-беларуску, пры гэтым не забываючы сваёй роднай мовы. А для нас родная толькі беларуская, яе трэба ўсімі спосабамі вяртаць у штодзённы ўжытак і перадаваць дзецям. Толькі так будзе жыць Беларусь.
Апошнім часам «Радыё Аршыца» змяшчае ў сваім твітэры старыя фатаздымкі Оршы, а ў тэлеграме вы публікуеце вытрымкі з гістарычных падзей. Новы кірунак, каб «разбавіць» спорт?
Мы сталі рабіць гэта часцей, але ў той ці іншай форме рубрыка «старая Ворша» прысутнічала ў блогу і дасюль. Немагчыма даследаваць гісторыю валейболу ці футболу ў адрыве ад гістарычных рэаліяў таго часу, на многія з’явы і падзеі раскрываюцца вочы, калі даведваешся, як наогул жыў твой родны горад сто, семдзесят ці пяцьдзясят гадоў таму.
У
На самым пачатку гэта была сціплая, па-свойму наіўная старонка пра любімы футбольны клуб і першыя паездкі за ім па Беларусі. Пераважна толькі ракурс з фанацкага сектару. Але па меры нашага сталення прыйшла думка, што спецыялізацыю трэба пашыраць. Быў інтарэс «а як каманда гуляла дагэтуль?» Хацелася праверыць некаторыя словы і ўспаміны старых заўзятараў. Пакрысе паглыбленне ў гісторыю пераўтварыла дзённік пра фанатаў і каманду ў цэлы анлайн-часопіс пра мінуўшчыну і цяперашні час. Да футболу гадоў 7 таму дадаўся валейбол, на які мы сталі актыўна хадзіць і даследаваць яго гісторыю таксама. У 2020 годзе ў Оршы выйшаў фан-зін «Нагамяч», у якім ёсць і нашы гістарычныя публікацыі, і артыкулы фанатаў.
Адно з асноўных пытанняў, якое хвалюе аршанцаў, чаму цяперашні фанацкі сектар у Оршы на футболе такі малы?
Гэтаму некалькі прычын. Першая з іх — дзяржаўная «паліцэйская» сістэма, якая нішчыць любую ініцыятыву ад людзей, на ўсё патрабуюцца нейкія праверкі, рэестры, дазволы. І гэта заклікана не на рэгуляванне так званай «законнасці», не майце ілюзій. Гэта скіравана на тое, каб актыўныя людзі ў спартовай, культурніцкай, іншых сферах урэшце спынілі свае спробы змяніць горад да лепшага і пераўтварыліся ў простых абываталяў, якія курсуюць па маршруце дом-праца-дом-базар-дом. Будуць 1, 5, 13, 28 спробаў ад структур сённяшняга рэжыму спыніць вас. Камусьці наканавана пратрымацца значна даўжэй, але яго ініцыятывы і нешараговасць службоўцы розных рангаў будуць сістэматычна душыць надалей.
Тут мы прыходзім да адказу на адно з папярэдніх пытанняў, дзе мы адказвалі пра сувязь гісторыі і бягучага моманту з нашай вузкай сферай. Няправільна Да футбольных фанатаў прыходзілі з вобшукамі, пагражалі, аб’яўлялі праз прыкарытную прэсу «тэрарыстамі» і «экстрэмістамі». Варта разумець, што душыцца ўсё, што не адпавядае, так бы мовіць, «лініі партыі». А фанаты, калі гэта сапраўдныя, а не «кішэнныя», ніколі не церпяць падобнага прымусу. У само паняцце «ультрас» уваходзіць падтрымка роднай каманды паўсюль, дзе яна гуляе, вернасць ідэалам, гербу клуба. Часам ты можаш заставацца з прынцыпамі ультрас у сэрцы, нават нейкі час змушана не наведваючы сектар. Пры гэтым не кожны, хто прыходзіць на стадыён актыўна заўзець за каманду, можа лічыцца ультрас. Але памылкова думаць, што заціскалі толькі фанатаў, многія групы грамадзян падвергліся пераследу. А на стадыёне проста фанаты больш заўважныя, таму народ так рэагуе, хоць у Оршы наогул катастрафічна знізілася наведваемасць на футболе. Шэсць гадоў таму нават на матчы
Апрача рэпрэсій, варта адзначыць, што ў Оршы маладыя людзі зараз маюць магчымасць выбраць больш паспяховыя ў фінансавым плане клубы ў міні-футболе і хакеі, што, на жаль, цэніцца цяперашнім пакаленнем больш за традыцыі. Ну і, безумоўна, адзначу, што шэраг фанатаў «Старта» праз шматгадовы «эканамічны цуд» вымушаныя жыць і працаваць у іншых гарадах, а то і краінах.
Вы прынцыпова называеце аршанскую каманду «Стартам» у размовах і публікацыях. Чаму?
Бо гэта гістарычная назва, якая мусіць вярнуцца на футболкі і ў юрыдычныя дакументы клуба. Нічога кепскага ў назве «Орша» няма, але яна абагульненая, не выражае ідэнтычнасці каманды, яе каранёў. Аршанскаму футболу, як вы ведаеце, ужо 103 гады, за гэты час у горадзе і раёне былі дзясяткі розных каманд. У назве «Старт» спалучаюцца карані каманды, якія ідуць з заводу «Легмаш», з традыцыямі, закладзенымі ў далёкія
Гэту назву камандзе даў, хутчэй за ўсё, найлепшы трэнер у нашай гісторыі Рувім Аўцын, з якім звязаныя галоўныя поспехі клуба — удзел у фінале Кубка БССР па футболе і шматлікія тытулы чэмпіёнаў у хакеі з мячом, дзе выступалі тыя самыя футбалісты. Магчыма, што Аўцын быў прыхільнікам паэзіі Уладзіміра Маякоўскага, які падпісваў псеўданімам Старт свае вершы на спартыўную тэматыку. А падрабязны тэкст, чаму наша імя «Старт», мы напісалі яшчэ некалькі гадоў таму. Абавязкова даможамся вяртання гістарычнага імя, тым больш за яго вяртанне выступаюць некаторыя футбалісты каманды мінулага і цяперашняга часу.
Калі спрошчана паставіцца, каму патрэбная ваша праца, хто тыповы чытач Orshafans?
Тым, хто любіць футбол і сваё. Калі не хочацца асацыяваць сябе з чужымі далёкімі камандамі, а жадаеш перадусім падтрымліваць роднае, у часы поспехаў і ў часы няўдач. Зрэшты, праект можа выклікаць інтарэс любой асобы, якая цікавіцца гісторыяй Оршы, ці ходзіць на футбол, ці на валейбол, займаецца спортам, вывучае фанатызм на трыбунах свету. Ці таму, хто спалучае ўсё названае.
Сярод нашых чытачоў ёсць і аршанская эміграцыя. Некаторыя людзі, з якімі мы размаўлялі ці атрымлівалі ад іх прывітаньні, даўно з’ехалі з Беларусі, але па-ранейшаму любяць яе і асабліва родную Оршу. Нават сёння па статыстыцы ў розных сацыяльных сетках бачым, што наш блог акрамя Беларусі чытаюць у Польшчы, Ізраілі, Канадзе, Расеі, Нямеччыне, Злучаных Штатах, Украіне, Чэхіі. Агулам лічба сталых чытачоў невялікая, але пагадзіцеся, прыемна атрымліваць паведамленне, напрыклад, а
Якія асноўныя гістарычныя адкрыцці пра аршанскія футбол і валейбол ваша рэдакцыя зрабіла за гэтыя гады?
Пачнём з таго, што некаторыя аспекты зусім не асвятляліся раней. Усё, што было нармальна даследавана з гісторыі «Старта» — статыстыка
Нават у
Вы нярэдка звяртаецеся да чытачоў у твітэры і тэлеграме з просьбай даслаць старыя рэчы, фотаздымкі пра футбол і валейбол. Часта атрымліваеце іх?
На вялікі жаль, зусім рэдка. Лічаныя разы людзі звязваліся з намі з мэтай перадаць нейкія важныя рэчы. У асноўным усё, што маем у сваіх «музейных зборах», мы здабылі самі падчас перамоваў з уладальнікамі. Зайздрошчу свайму знаёмаму з Гародні Руслану Кулевічу, якому аднойчы прынеслі буцы, якімі ў ягоным горадзе гулялі ў футбол недзе ў
Дарэчы, згаданы табой Руслан Кулевіч, здаецца, збіраўся пісаць кнігу пра гарадзенскі футбол. А ваша рэдакцыя рыхтуе нейкую кнігу, брашуру?
І так, і не зусім. Сапраўды, ён збіраўся. Сказаў, што мае занатаваныя ўспаміны гульцоў даваеннага часу, і кніга будзе прысвечана не ўсяму футболу Гародні, а менавіта даваенным змаганням на футбольных палях. Што тычыцца нас, безумоўна, кніга будзе, але пра год яе выпуску казаць складана — мабыць, нават сёлета, а можа і праз некалькі гадоў. Справа ў тым, што не ва ўсіх запланаваных намі крыніцах удалося знайсці нешта путнае. А былі такія моманты, калі новыя звесткі прыходзілі адтуль, адкуль не чакалі. Часцяком пэўная інфармацыя ляжыць літаральна на паверхні, але трэба дабрацца да гэтага, зрабіць высновы, вылучыць заканамернасці і пакласці на ўежны тэкст. Збіранне інфармацыі гэта адно, а яго сістэматызацыя — другое. Таму напісанне кнігі вымагае шматлікіх удакладненняў, пераправяранняў, супастаўленняў.
Як ацэніш перспектывы вашых любімых відаў спорту ў Оршы?
На дадзены момант сказаць нешта ўцямнае не бяруся. Магло быць і горш. Як кажа вядомы футбольны youtube-блогер Bulba-ball, усе тэорыі не маюць сэнсу, пакуль спортам у Беларусі кіруюць людзі ў пагонах. Дзякуй тым дзеячам, спартоўцам, трэнерам і энтузіястам, якія нясуць карысць футболу і валейболу ў нашым горадзе. Пры належнай увазе і магчымасцях гэтая праца не прападзе, з яе будзе плён. Не ўсё хочацца крытыкаваць, пагатоў ёсць шчырыя і прыемныя моманты. Напрыклад, пасля знікнення гандбольнай каманды ў канцы
Святкуючы юбілей вы наўрад ці збіраецеся спыняцца ў пошуках. Якія планы мае рэдакцыя на наступныя гады?
Найперш, хочацца, каб гісторыю «капалі» хаця б на