У сувязі з палітычнымі падзеямі, нават ушанаванне сваіх загінулых памерлых можа лічыцца масавай несанкцыянаванай акцыяй, чаму ўжл былі прыклады. А ўшанаванне нашых мясцовых Кабылякоў і без таго выклікала даволі нервовую рэакцыю ўладаў.
Таму вясной 2021 года актывісты кампаніі "Кабылякі. Расстраляныя ў Оршы" не праводзілі традыцыйнага збору для ўшанавання ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Але і не пакінулі Кабыляцкую гару без увагі. На мінулым тыдні гэтая ініцыятыва правяла традыцыйную прыборку месца сталінскіх расстрэлаў, але без вялікай колькасці прысутных.