21:00

-1

6 м/с

968 гПа

00:00

-1

6 м/с

971 гПа

03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-2

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

Орша, Спорт

Крымінальная справа, бо не «ябацька»?

13.05.2021 20:40

15053 просмотра, 0 комментариев

Супраць экс-дырэктара аршанскага «Лакаматыву» завялі крымінальную справу.

Былы дырэктар аршанскага «Лакаматыву» Яўген Мазура паведаміў, што ў яго дома адбыўся ператрус у рамках крымінальнай справы. Сілавікі нічога не знайшлі, бо «фігурант» з’ехаў за мяжу і не пакінуў ніякай маёмасці, піша Радыё Свабода са спасылкай на спартовы сайт «Трыбуна».

«Са мной ніхто з сілавых структур не звязваўся, ніякіх дакументаў не дасылалі. Аднак, паводле маёй інфармацыі, Следчы камітэт усё ж завёў на мяне справу, інкрымінуючы перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры — ад 120 да 160 тысяч рублёў. Прычым інкрымінуюць парушэнне на пачатковым этапе, гэта значыць, у 2018 годзе», — патлумачыў Яўген Мазура.

У канцы чэрвеня 2018 году ў Воршы ствараўся хакейны клуб «Лакаматыў»: пачалася перадсезонная падрыхтоўка, фармаванне складу. Калі ў горад збіраўся Аляксандар Лукашэнка, мясцовым чыноўнікам карцела паказаць, што і ў іх зьявілася прафесійная хакейная каманда, расказвае перадгісторыю Яўген Мазура. У выніку загадалі, каб выглядалі не горш, чым усе астатнія.

«Для гэтага трэба было закупіць якасную экіпіроўку. Часу на тэндэр не было, мы склалі пералік, што трэба ў першую чаргу. Знайшлі пастаўшчыкоў, з якімі працавалі астатнія беларускія клюбы. Я вывучаў умовы кожнай фірмы, атрымаў камерцыйныя прапановы. Выбралі самы танны варыянт і ажыццявілі закупку. Прыйшла замова, мы паўдзельнічалі ў Кубку Салея. А нядаўна я даведаўся, што аб’явілася нейкая кантора, якая заявіла ў ДФР, што нібыта магла рэалізаваць прадукцыю па больш нізкіх коштах, каб іх дапусцілі да таргоў. І гэтыя 120-160 тысяч рублёў — якраз розніца паміж сумай, якую мы аддалі, і той, што прапанавала б фірма. Мне закідаюць растрату грошай».

Яўгену Мазуру пагражае пазбаўленне волі ад 3 да 10 гадоў. Ён кажа, што адмыслова чацвёрты месяц трымае беларускі нумар у роўмінгу, каб была магчымасць з ім зьвязацца. Але ні званкоў, ні лістоў — ніякіх спробаў сувязі з боку сілавікоў.

У Следчым камітэце на запыт журналістаў адказалі, што «інфармацыя патрабуе ўдакладнення». Калі ў ведамстве «палічаць патрэбным штосьці сказаць», то апублікуюць на афіцыйных рэсурсах.

У канцы жніўня 2020 году Яўген падпісаў «Адкрыты ліст з патрабаваньнем да ўлады», бо палічыў сваім абавязкам «зрабіць гэты невялікі крок» да спыненьня неапраўданай жорсткасці і гвалту.

Падпісанне адкрытага ліста абурыла федэрацыю хакею і ейнага старшыню Дзмітрыя Баскава, з якім у Яўгена Мазуры адбылася гутарка. Калі ў верасьні «Лакаматыў» пайшоў на месячны каранцін праз каранавірус, Баскаў звязаўся з кіраўніцтвам Воршы. Адразу пасля гэтага мясцовыя чыноўнікі запатрабавалі ў клуба кантракт і графік працы дырэктара.

15 кастрычніка быў апошнім ягоным працоўным днём. Фармальна Мазуру звольнілі пры згодзе бакоў. Паводле ягоных звестак, неўзабаве пасля гэтага ў каманду наведаўся Дзяржкантроль. У канцы снежня праверка скончылася — і цяпер на яго нібыта хочуць ускласці «нейкія страты».

Па звальненні Яўгену Мазуру знайсці занятак у беларускай спартовай індустрыі не ўдалося, і ён вырашыў з’ехаць за мяжу.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Крымінальная справа, бо не «ябацька»?

Супраць экс-дырэктара аршанскага «Лакаматыву» завялі крымінальную справу.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение