Пра гэта ўчора поздна вечарам паведаміла са спасылкай на родзічаў выданне "Наша Ніва". Два апошнія тыдні ад Вітольда не было лістоў, а ўчора стала вядома пра яго смерць. Паводле версіі адміністрацыі калоніі, у 50-гадовага палітвязня спынілася сэрца.
Ашурак быў родам з заходняй Беларусі, большую частку жыцця прапрацаваў на шклозаводзе выдзьмувадбшчыкам - складаная і шкодная для здароўя праца. Але калі на заводзе пагоршылася сітуацыя і плаціць сталі меней, ён сыйшоў і пачаў не легальна работаць будаўніком.
Пасля выбараў 2010 года да гэтага апалітычны Вітольд прыйшоў у Партыю БНФ. На гэта паўплывала выбарчая кампанія, першае ў жыцці затрыманне і "суткі", якія Вітольд адседзеў з вельмі інтэлегентнымі людзьмі (у камеры быў нават кандыдат навук), у адрозненні ад таго як характарызавалі затрыманых у дзяржаўных СМІ. Ашурак уступіў у Партыю БНФ, пазней стаў сябрам Сойму арганізацыі - галоўную калектыўную кіраўнічую структуру арганізацыі.
У 2020 Вітольда затрымлівалі некалькі разоў, а ў выніку завялі крымінальную справу за "Гвалт у дачыненні да сілавіка" і "падрыхтуўку масавых беспарадкаў". Праўда за што канкрэтна, за якія дзенні і ці быў у іх рэальны склад злачынства, асудзілі Вітольда ніхто так і не даведаўся - суд праходзіў у закрытым рэжыме. Вырак - 5 гадоў калоніі, пасля чаго яго накіравалі ў Шклоў.