Алесю Эдуардавічу Шутаву сёння магло б споўніцца 51 год. Магло б, калі б у 2016 годзе ён не памёр раптоўнай смерцю. У пачатку красавіка 2016 года ён патрапіў у бальніцу з пнеўманіяй і праз некалькі дзён у яго адарваўся тромб, што прывяло да імгненнай смерці. Тады гэта была поўная нечаканасць - Алесь строіў планы, літаральна за дзень да смерці абмяркоўваў бліжэйшыя крокі па рабоце грамадскіх арганізацый рэгіёна.
Алесь прыйшоў у грамадска-палітычную дзейнасць яшчэ ў пачатку 90-х гадоў студэнта хім.факу БДУ, выступаў на аршанскіх пратэстах, калі аршанцы заблакавалі чыгунку. Прыблізна з 96-га году пачаў займацца непасрэдна моладзевымі арганізацыямі. А ў 1999 разам з аднацумцамі стварыў шэраг арганізацыяў, некаторыя з якіх працуюць і сёння.
Для падтрымкі грамадскіх арганізацый ён стаў і адным са стваральнікаў нашага сайту. Які ў выніку вырас у самастойны інфармацыйны прадукт.