09:00

-3

4 м/с

999 гПа

12:00

-1

4 м/с

1001 гПа

15:00

+0

3 м/с

1003 гПа

18:00

-3

3 м/с

1004 гПа

21:00

-3

3 м/с

1005 гПа

Орша, Спорт

Яўген Мазура пра злітую размову з Баскавым

18.09.2021 11:33

2883 просмотра, 0 комментариев

У сеціва «злілі» размову на павышаных танах паміж былым дырэктарам хакейнага «Лакаматыву» і кіраўніком федэрацыі.

Яўген Мазура, экс-дырэктар хакейнай каманды «Лакаматыў», не без здзіўлення выявіў, што ягоная размова з экс-кіраўніком Федэрацыі хакея Дзмітрыем Баскавым запісвалася. Аўдыязапіс гэтай размовы быў апублікаваны ў сеціве.

І хоць імя суразмоўніка Баскава не называлася, інтэрнэт-карыстальнікі досыць лёгка вылічылі ў ім Яўгена Мазуры. Яўген у гутарцы з карэспандэнтам Еўрарадыё пацвердзіў: неназваны «хакейны спецыяліст» з аўдыязапісу на самай справе ён.

Размова адбылася ў мінулым верасні. Тады Мазура яшчэ выконваў абавязкі дырэктара «Лакаматыва». Цяпер ён знаходзіцца за мяжой, бо ў Беларусі супраць яго распачалі крымінальную справу.

На аудыа, апублікаваным у сеціве, Баскаў раз за разам пытаецца ў Мазуры, навошта той палез у палітыку. Мазура раз за разам тлумачыць: ад палітыкі ён заўсёды быў далёкі, але праігнараваць падзеі 9–11 жніўня не мог, «закон павінен працаваць для ўсіх».

— У той Беларусі, у якой я хачу жыць, ніхто не мае права збіваць, калечыць. Я забіраў людзей з Жодзіна, падвозіў ваду ў валанцёрскія лагеры. Тое, што я ўбачыў, ніводзін чалавек з цвярозым розумам не змог бы ўспрыняць як норму.

У той дзень, калі Мазура размаўляў з Баскавым у яго кабінеце, ён ужо меркаваў, што страціць працу. Што справа дойдзе да ад’езду, таксама меркаваў, хоць сур’ёзна гэтую магчымасць тады не разглядаў. У кастрычніку ён пакінуў сваю пасаду.

— Мяне «сышлі». Пачаўся ціск, праверкі наведвання рабочага месца, праверка таго, што я раблю на гэтым рабочым месцы. Пачалі ствараць адкрыта складаныя ўмовы працы. Потым адбылася размова з начальнікам аддзела, калі мне адкрытым тэкстам сказалі: працаваць не дадуць. Я прыняў рашэнне: мне не хочацца матаць сабе нервы, звальняюся па пагадненні бакоў.

Калі я прымаў рашэнне перайсці на бок пратэсту, я разумеў, што будзе забарона на прафесію, што я не змагу працаваць у прынцыпе ў Беларусі. Але свой выбар я зрабіў.

Маё асяроддзе прыняло гэта рашэнне. Сярод сяброў «ябацек» у мяне няма, усе адэкватна адрэагавалі. Бацькі хваляваліся, яны таксама разумелі, што я страчу магчымасць працаваць у Беларусі.

На апублікаваным аўдыязапісе чуваць, як Баскаў тлумачыць Мазуру, маўляў, «хакей — гэта Бацька», маючы на ўвазе Лукашэнку і мянушку, якую яму дае дзяржаўная прапаганда.

У хакеі супраць Лукашэнкі, акрамя самога Мазуры, выступіў яшчэ хіба адзін чалавек — галоўны трэнер юнацкай зборнай Аляксандр Румо.

Мазура кажа, што ідэалістам не быў ніколі і думаў: многія прамаўчаць.

— Як адрэагавалі калегі і каманда? Развіталіся. Людзі разумелі, што страцяць працу, не змогуць працягваць займацца любімай справай, так што адкрытай падтрымкі не было. Я думаў, што ў людзях больш сілы — не толькі фізічнай, але і духоўнай.

Адказваючы на пытанне, чаму амаль ніхто ў хакеі не выступіў супраць гвалту рэжыму, Мазура пытаецца, чаму супраць гэтага таксама не выступілі футбалісты, настаўнікі, рабочыя.

— З кожным годам у хакеі ўсё менш грошай. Так, трэнеры зарабляюць крыху больш, чым у сярэднім па краіне. Але гаварыць пра нейкія касмічныя заробкі ўжо даўно не даводзіцца. Ужо даўно ёсць абмежаванні па заработных платах гульцоў і трэнераў. Сярэдні заробак хакеіста ў Беларусі — тры тысячы рублёў. А хакей траўматычны від спорту. Калі мне кажуць, што хакеісты шмат зарабляюць, я кажу: выйдзі на лёд і злаві целам шайбу. Я не ведаю, за што хлопцы трымаюцца. Магчыма, гэта проста звычка.

У 2020 годзе на стваральніка клуба і яго экс-дырэктара завялі крымінальную справу. Раптам высветлілася, што ў 2018 годзе ён заказаў форму для каманды па завышанай цане.

Тады, у 2018 годзе, пачатак гісторыі «Лакаматыва» супаў з візітам у Оршу Лукашэнкі. Як пазней расказваў сам Мазура, мясцовыя чыноўнікі хацелі, каб толькі што створаная каманда выглядала не горш, чым іншыя ўдзельнікі чэмпіянату. Давялося тэрмінова заказваць форму.

Часу праводзіць тэндар не было, выбіралі з трох буйных пастаўшчыкоў, якія прадавалі форму для іншых камандаў. З гэтых трох варыянтаў выбралі самы танны. А праз два гады — ужо пасля таго, як Мазура адкрыта выступіў супраць дзейнай улады, — знайшлася фірма, якая заявіла, што магла б тады аказаць свае паслугі танней.

Прадстаўнік фірмы адправіўся з гэтай інфармацыяй у ДФР. На Мазуру завялі крымінальную справу.

Цяпер Яўген жыве ў адной з еўрапейскіх краін. Кажа, што «займаецца рознымі справамі». Ні з хакеем, ні са спортам у цэлым яны не звязаныя. У Беларусі ў яго застаўся сын, бачыцца з якім Мазура пакуль не можа.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Яўген Мазура пра злітую размову з Баскавым

У сеціва «злілі» размову на павышаных танах паміж былым дырэктарам хакейнага «Лакаматыву» і кіраўніком федэрацыі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение