Адміністрацыя Магілёўскай турмы №4 паведаміла родзічам Наталлі Хершэ, што з 27-га чысла яна ўжо знаходзіцца ў гэтай установе. Туды Наталля была пераведзена па рашэнні выязднога суда ў Гомелі. На судзе адміністрацыя Выпраўленчай калоніі хадайнічала пра перавод палітзняволенай у турму дзе ўмовы ўтрымання горшыя. Падстава - быццам бы - частыя парушэнні рэжыму. Але пра вынікі суда родзічам не паведамілі адразу і некаторы час увогуле не было вядома ні пра вынік паседжання, ні пра тое дзе знаходзіцца Наталля.
Турма адрозніваецца горшымі ўмовамі ў параўнанні з выпраўленчай калоніяй і дадатковымі абмежаваннямі. напрыклад, толькі раз на год можна атрымаць спатканне і толькі раз на год бандэроль.
Але грашовыя пераводы і лісты Наталля можа атрымліваць без абмежаванняў. Напісаць Наталлі можна па адрасе: 212011 г. Магілёў, вул. Крупскай 99А, Турма №4, Наталлі Хершэ.