Пры гэтым нельга сказаць, што аршанскія гульцы правялі бліскучы папярэдні раўнд. На старце групы, усе матчы якой гулялі ў летувіскай Коўне (Kaunas), была параза 1:5 ад «Барселоны» (гол Лазюка), у другім туры паследвала нічыя 3:3 з мясцовым «Жальгірысам» (мячы забілі Якубаў, Рось і Пераміцін), у заключным матчы беларусы згулялі 2:2 з гішпанскім «Левантэ» з Валенсіі (вызначыліся Рось і Рабыка).
Перамога «Барселоны» над «Жальгірысам» 7:1 дазволіла камандзе з Воршы заняць 3-ю пазіцыю ў квартэце і з яе прабіцца ў элітны раўнд.
Там аршанцы ўжо дазналіся супернікаў. Турнір пройдзе ў расейскім горадзе Цюмень. Расклад матчаў «Вітэну»:
2 снежня. Вітэн — Кайрат (Алматы, Казахстан)
3 снежня. Вітэн — Цюмень (Расея)
5 снежня. Вітэн — Вільнёў (Францыя).
Варта адзначыць, што з «Кайратам» чырвона-чорныя ўжо сустракаліся ў Лізе чэмпіёнаў летась, і тады чэмпіёны Казахстану пераканаўча перагулялі чэмпіёнаў Беларусі.
Тым часам у чэмпіянаце краіны пасля 5 тураў «Вітэн» займае 4-ю пазіцыю. Напярэдадні аршанцы разграмілі светлагорскі ЦКК з лікам 11:3.
Наступную гульню «энергетыкі» правядуць у Барысаве супраць мясцовай каманды «Барысаў-900» 7 лістапада, пачатак а 13:00.