Калі дакладней, то пра пажар стала вядома ад стоража прадпрыемства а 20-52. Загарэўся цэх дрэваапрацоўкі "Віктмар-Плюс". У гэты час у цэху ўжо нікога не было і чалавечых ахвяраў ўдалося пазбегнуць. Але выгарэў дах на плошчы ў 50 квадратных метраў.
Прычына пажару пакуль не вядомая - паведамляе МНС.