Гаоврка пойдзе пра краму Еўрашоп, якая нядаўна адчынілася на месцы піцэрыі "Мілана". Справа ў тым, што да гэтае пары ўсе ўстановы якія тут былі банкрутавалі. Праўда да гэтае пары тут былі пераважна кавярні. І хаця яны знаходзіліся ў выгодным месцы, мелі прыстойны для Оршы антужар і абсталяванне ўнутры, але гублялі яны кліентаў ўжо праз пару год пасля адкрыцця, а яшчэ праз некалькі год зачыніліся і памяшканне перадавалася іншым уладальнікам. З-за гэтага ў бізнэс-колах некаторыя пачалі жартам казаць пра тое, што месца праклятае.
Цяпер тут адчынілася не кавярня, а крама "Еўрашоп". Тут прадаюць розную недарагую драбязу. А зараз перад Новым годам яшчэ і танныя навагоднія цацкі.
Ці здымецца цяпер пракляцце гэтага месца і колькі працягне новая крама на гэтым месцы пакажа час.