Сайт праекту kobylaki.by прадставіў гісторыю Анатоля Логінава, якога расстралялі ў савецкі час. Унук расстралянага падзяліўся ўспамінамі сваёй цёткі з серыі «як гэта было». Архіў ускрыўся выпадкова, калі ўнук у 2017 годзе размаўляў са сваёй цёткай, а тая ўпершыню сказала, што захоўвае дакументы, што дасталіся ад яе маці.
Анатоль Логінаў нарадзіўся ў Кастраме (сёння Расея), дзе і пачаў працу на сыраварным заводзе. Затым, пасля шлоюбу, пераехаў у Маскву, дзе вучыўся ў ветэрынарным інстытуце. Пасля яго заканчэння ў 1933 годзе Логінава накіравалі ў Воршу, дзе ён стаў галоўным ветэрынарным лекарам мясакамбінату, у вольны час хадзіў на паляванне.
Анатоль Логінаў з жонкай Валянцінай
Арыштавалі яго ў чэрвені 1937 году, вядомае і прозвішча таго, хто па яго прыйшоў — Балоцін. Вядомае і прозвішча ягонага калегі — Стасенка.
У турме, якая змяшчалася ў прыстасаваным пад вязніцу яшчэ расейскімі імперскімі ўладамі Езуіцкім калегіуме, Логінава катавалі. Затым яго асудзілі на 10 гадоў «без права ліставання». Жонка на той момант яшчэ не ведала, што гэта азначае расстрэл.
Некалькі фрагментаў ліставання:
Логинову Анатолию Сергеевичу: Толюша! Передаю тебе брезентовый плащ, шерстяной шарф, верхнюю рубашку, пару белья, носки и кусок туалетного мыла. Две буханки черного хлеба, одну белого, кило сахара и полтора кило колбасы. Валя.
В правом верхнем углу: передай Терентьеву о присылку передал. (очень плохо читается).
Валюша! Передачу получил полностью, за что благодарю. Больше мне ничего не присылай, за исключением съестного. Советую скорее уехать в Кострому. Целую Толя.
Логинову Анатолию Сергеевичу: Толя! Посылаю тебе: пиджак, брюки, свитер, двое кальсон, две нижние рубашки, шерстяные и бумажные носки, портянки, полотенце, перчатки и кашне. ---------------------------. Пиши как твое здоровье и вообще каково твое состояние. -----------------------------------------------------------------------------------. Аля у бабушки третий месяц. В январе месяце поеду в Кострому, где думаю устроиться работать, в настоящее время не работаю правда занимаюсь шитьем чем-------. Генке пошел второй год, растет очень хорошим веселым мальчиком уже немного говорит скоро будет ходить говорит папа! Как жаль что он не знает папы. Пока целую Валя. 8.01.37 г.
Под датой: Пусть Терентьев поспешит за передачей.
По диагонали фиолетовыми чернилами: Сходи на
Логиновой Валентине Дмитриевне: Милая Валюша! Передачу получил полностью. Посылаю обратно три пары белья, двое носок, верхнюю рубашку, брюки и пиджак, полотенце, фуражку и кашне. Принеси мне брезентовый плащ, шерстяной шарф, пару белья, кусок туалетного мыла, и посылаемую верхнюю рубашку. Добейся передать мне коричневое ватное пальто, черное отошлю тебе обратно. Я чувствую себя хорошо. О мне не беспокойся, береги себя и детей. Крепко Вас целую. Очень хорошо, что едешь в Кострому. Толя. У какой бабушки?
Слева снизу вверх: В деньгах не стесняйся, продавай мои вещи.
Левый верхний угол: Переведи по почте на тюрьму для меня
Поўная гісторыя і ўсе прадстаўленыя архіўныя дакументы знаходзяцца на сайце ініцыятывы «Кабылякі. Расстраляныя ў Воршы».