Як паведамляе абластная міліцыя, двое рабаўнікоў ўварваліся ў дом 65-гадовага пенсіянера вечарам 24-га студзеня. У якім населеным пункце Аршанскага раёна гэта адбылося міліцыя не паведамляе. Мужчыны запатрабавалі, каб пенсіянер аддаў ім свае грошы і каштоўнасці. А сур'язнасць сваіх намераў падцвердзілі прымяненнем гвалту. Збівалі не толькі рукамі, але і падручнымі прадметамі. У прыватнасці ў ход пайшла табурэтка. Пенсіянер яўна не спяшаўся аддаваць грошы і тады адзін з рабаўнікоў схапіў сякеру і прыгразіў адрубіць ахвяры пальцы.
Усё што змаглі забраць злачынцы - 150 рублёў і прадукты харчавання. Затое напужаць пацярпелага змаглі моцна. Толькі раніцай паступіў званок у міліцыі. Набіраў нумар 102 сусед пацярпелага, які прыйшоў на раніцу яго адведаць.
Міліцыянты высветлілі куды пасля рабаўніцтва пайшлі зламыснікі і змаглі іх абодвух затрымаць. Імі аказаліся раней судзімыя мужчыны 31 і 46 гадоў.