Можа быць гэтая навіна и не стала б заўважнай, калі б не ўзрост затрыманых. Дваім ім усяго па 16 гадоў, а старэйшы, які ўжо быў раней заўважаны міліцыянтамі, мае ўсяго 18 гадоў. Троіца брала небяспечныя віды наркотыкаў параметылфедрон і альва-PVP у Магілёўскай вобласці, а потым прывозіла і рабіла закладкі. А атрымлівалі "тавар" праз адну з інтэрнэт-крамаў на якую і працавалі. Крама атрымлівала заказы, а хлопцы рабілі закладкі.
Затрымалі троіцу тады калі яны чарговы раз паехалі за таварам і з ім ужо вярталіся. Таму частка наркотыкаў была знойдзена проста пры затрыманых.