Як аказалася старонка "Таракашка Ус" рашэннем суда Дубровенскага раёна была дададзена ў спіс экстрэмісцкіх яшчэ 27 кастрычніка мінулага года. На старонцы публікаваліся пратэстныя матэр'ялы і хаця няма прамых падцверджанняў, што гэта была старонка якую мадэравалі з Дуброўна, сапраўды, пра жыццё гэтага раёна там не рэдка з'яўляліся матэр'ялы.
Улічваючы колькі зараз старонак у сеціве прызнаныя экстрэмісцкімі, на прызнанне гэтай старонкі амаль ніхто не звярнуў увагі. Тым больш, што сам факт прызнання старонкі экстрэмісцкай амаль ні на што не ўплывае.