Трэніраваць каманду будзе Дзмітрый Суздальцаў, які раней гуляў за «Воршу» ў амплуа абаронцы, а затым перайшоў на трэнерскую працу і стаў займацца з юнакамі. У складзе каманды будуць некалькі вопытных футбалістаў, але ў аснозным складзе будуць гуляць і юных выхаванцы аршанскай футбольнай школы, якую неабходна адраджаць, пра гэта піша блог «Радыё Аршыца».
Выступаць «Ворша-2» будзе ў 2-й лізе чэмпіянату Беларусі. Яна з мінулага году дзеліцца на зоны, фактычна тоесныя чэмпіянатам шасці абласцей, адпаведна сённяшняму тэрытарыяльна-адміністрацыйнаму падзелу Рэспублікі Беларусь.
У адным з перадсезонных матчаў аршанцы сустрэліся з камандай «Віцебску», складзенай з футбалістаў, не старэйшых за 18 гадоў, і перамаглі 4:2, пратакол сустрэчы размясцілі ў афіцыйнай суполцы каманды ва Укантакце.