Фінал нацыянальнага адбору на «Славянскі базар» пройдзе ў Аршанскім гарадскім цэнтры культуры. Сярод вядомых імёнаў тут будуць выступаць «Тео», Ірына Дарафеева, Жанет, а таксама шмат маладых выступоўцаў.
Нагадаем, што сёлета Беларусь пазбавілі права ўдзельнічаць у «Еўрабачанні», якое адбудзецца ў Італіі. Гэтая забарона ўведзеная з-за санкцый, якія наклалі краіны Еўразвязу супраць Лукашэнкі і яго атачэння за катаванні і палітычныя рэпрэсіі супраць пратэстоўцаў, якія вымагалі пакарання для фальсіфікатараў прэзідэнцкіх выбараў і заклікалі Лукашэнку сысці ў адстаўку.
Шэраг беларускіх выканаўцаў праз пераслед уладаў вымушаны быў прыпыніць канцэртную дзейнасць, шмат хто пакінуў краіну.