Чырвона-чорныя працягваюць займаць 4-ты радок турнірнай табліцы. Напярэдадні ў Менску яны перамаглі сталічную «Ахову-Дынама» з лікам 4:2. У аршанцаў забівалі Пераміцін, Якубаў, Лазюк і брамнік Змысля. У сустрэчы аршанцы ніколі не саступалі ў ліку.
Да канца рэгулярнага першынства засталося правесці два туры, а затым пачнецца плэй-оф, у якім і вызначацца прызёры.