У гэтым сезоне вясна яшчэ не парадавала аршанцаў цёплым сонейкам. Больш за тое, пад канец першага месяца вясны яшчэ і выпаў даволі вялікі пушысты снег. У бліжэйшы тыдзень чакаць пацяплення таксама не даводзіцца.
Сіноптыкі сёння - 30 сакавіка - прагназуюць максімум да +3 цяпла і без сонца - днём аблокі, а пад вечара яшчэ і ападкі. Пры вечаром пахаладанні да -2 відавочна, што гэта будзе снег ці як мінімум мокры снег.
З ападкамі будзе і апошні дзень сакавіка. Як мінімум раніцай і вечарам прагназуюцца ападкі, а днём воблачна і ўсяго да +3.
З пятніцы ападкаў стане мала, а сёнейка час ад часу стане прабівацца праз аблоке. Думаеце стане цяплей? Не. Максімум у суботу да +4.
З найбольш непрыемных з'яваў тыдня - 31-га чысла чакаецца галаледзіца.