У першых двух турах аршанцы гулялі ў Гомелі і Баранавічах адпаведна, дзе пацярпелі паразы. У першым матчы на сваім полі «Ворша», фактычна, пайшла на дно. Ганебная параза зь лікам 1:9, адзіны гол, як і ў Баранавічах, забіў Марат Калінчанка.
Паводле статыстыкі гістарычна-футбольнага блогу «Радыё Аршыца», гэтае фіяска стала найбуйнейшым у 71-гадовай гісторыі сіня-белых у афіцыйных матчах дома.
Варта таксама дадаць, што гульня адбылася на полі нізкай якасці, а дождж, які ішоў у горадзе, дадаў бруду. Каманда Ігара Чумачэнкі апусьцілася на апошняе месца ў турнірнай табліцы, ня маючы ніводнага пункту.