У 4-м туры чэмпіянату Беларусі сярод каманд Першай лігі футбалісты «Воршы», маючы ў пасіве тры паразы на старце, здабылі перамогу над «Лідай», якая, відаць, таксама будзе весці змаганне за выжыванне ў дывізіёне.
Сіня-белыя прапусцілі класічны «гол у раздзявальню», на 44-й хвіліне. Аднак у другім тайме Уладзіслаў Кабачэўскі, які вярнуўся ў Беларусь з Кіргізстану, і зноў прыйшоў абараняць колеры «Воршы», аформіў дубль. Прычым два галы Кабачэўскі забіў за чатыры хвіліны, даўно не здаралася ў выкананні аршанцаў такіх хуткіх дубляў. 2:1, перамога, пасьля якой аршанцы падняліся на 10-ты радок табліцы сярод 13 каманд.