У чвэрцьфінале чэмпіянату Беларусі па міні-футболе аршанскі «Вітэн» у двух матчах саступіў «УУС-Дынама» з Гародні. У другой сустрэчы чырвона-чорныя пацярпелі паразу 3:8 у гасцях і развіталіся з шанцамі заваяваць медалі. Цяпер у планах каманды — падрыхтоўка да новага сезону. Падрабязнасці стануць вядомыя пазней, як і склад каманды, яе стратэгія.
У паўфіналах сустрэнуцца: «Сталіца» (Менск) — «Менск», ВРЗ (Гомель) — «УУС-Дынама» (Гародня).