Мінулае працяглае спатканне ў палітвязня Паўла Севярынца было ў снежні 2021 году, паведамляе праваабарончы цэнтар "Вясна". Але ў красавіку адміністарцыя папраўчай калоніі № 17 прызнала лідара Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі «злосным парушальнікам рэжыму». Тады яму скарацілі дазволеную колькасць званкоў дадому і грашовых пераводаў.
Нядаўна Севярынец паведаміў родным, што яго пазбавілі і працяглага спаткання.
Нагадаем, у траўні 2021 Севярынцу і яшчэ шасці палітвязням прысудзілі ад чатырох да сямі гадоў калоніі. Вядома толькі, што іх абвінавачвалі па некалькіх частках «пратэснага» артыкула 293 Крымінальнага кодэкса, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме. За кратамі Паўла ўтрымліваюць больш за два гады.
Падтрымаць Севярынца можна па адрасе: ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Павел Канстанцінавіч Севярынец