У матчы чарговага туру чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд Першай лігі «Ворша» прымала пінскую «Хвалю». Уэо на самым стрце Уладзіслаў Кабачэўскі забіў у 4-м матчы запар і вывеў сіня-белых наперад. Аднак пінчукі, хоць і засталіся ў сярэдзіне тайму ў меншасьці, неўзабаве павялі 2:1. Гол Марата Калінчанкі ў другой палове прынёс аршанцам нічыю. І даволі прэстыжную пры бягучым стане спраў, паколькі «Хваля» ідзе на 3-й пазыцыі, а аршанцы перад матчам былі на 10-й, а цяпер апусціліся на 11-ю.
Ужо ў 6 матчах чэмпіянату запар аршанцы абыходзяцца без перамог, калі да гэтага дадаць яшчэ і кубак краіны, то ў 7 паядынках.
Наступны матч «Ворша» правядзе са «Слонімам», які яшчэ ніжэй у табліцы.