Ён будзе курсаваць паміж Масквой і Калінінградам. З Калінінграда цягнік будзе рухацца па панядзелках, чацвяргах і нядзелях з 21 ліпеня па 25 верасня, а з Масквы — па панядзелках, аўторках і пятніцах з 22 ліпеня па 26 верасня, піша ТАСС.
Білеты з’явяцца ў продажы ў бліжэйшы час.
У паведамленні РЖД зазначаецца, што пры накіраванні цягнікоў транзітам праз тэрыторыю Літвы прадугледжаны толькі тэхнічныя прыпынкі, пасадка і высадка пасажыраў не ажыццяўляецца. Таксама захоўваецца квота месцаў — не больш за 250 пасажыраў у адным саставе.
Цягнік будзе праходзіць праз беларускую Воршу. Расклад руху з’явіцца на сайце БЧ і на табло і ў даведцы на чыгуначным вакзале Воршы.
Цяпер ужо ёсць тры цягнікі, якія ходзяць у Калінінград — анклаў РФ, яны курсуюць з Масквы, Санкт-Пецярбургу і Адлера.