03:00

-3

5 м/с

1007 гПа

06:00

-3

5 м/с

1006 гПа

09:00

-4

5 м/с

1004 гПа

12:00

-3

6 м/с

1003 гПа

15:00

-3

6 м/с

1002 гПа

Орша, Общество

Полк Каліноўскага пра загінулага аршанца

20.07.2022 20:42

1802 просмотра, 0 комментариев

Вадзім Шатроў казаў, што ў яго дзве радзімы, і ён ваюе за абедзве.

Полк Каліноўскага апублікаваў апошняе відэа Вадзіма Шатрова ў кампаніі баявых пабрацімаў, якое ён уласна здымаў.

44-х гадовы ўраджэнец Воршы, Вадзім «Папік» Шатроў жыў апошнія 23 гады ва Украіне. Асеў у Днепрапятроўскай вобласці, ажаніўся, гадаваў траіх дзяцей. Працаваў у будаўніцтве, сваімі рукамі пабудаваў дом для сям’і, займаўся фермерствам. На пачатку вайны збіраўся далучыцца да УСУ, пакуль не даведаўся пра Полк Каліноўскага. «Хлопец ад зямлі» — распавядае яго непасрэдны камандзір (пазыўны «Лысы»), — «Ваяваць ён не хацеў, але перад тварам расейскай агрэсіі, быў вымушаны зрабіць гэты крок. З такіх, атрымліваюцца найлепшыя жаўнеры. Вадзім неаднойчы казаў: «У мяне цяпер дзве Радзімы, я ваюю за абедзве».

Далей прадстаўнік палку Каліноўскага працягвае характарыстыку Шатрова:

«Ён і быў адным з лепшых. Ваяваў так, як калісьці ўзводзіў муры, ці араў зямлю, альбо быццам рабіў іншую працу: спакойна, дасканала, дакладна ведаючы як сябе паводзіць. Ніколі не губляў прысутнасці духу. Хлопцы вельмі яго паважалі. Я мог даверыць яму любую справу і не хвалявацца пра выкананне».

Баец Палка імя Кастуся Каліноўскага Вадзім «Папік» Шатроў падчас бою 26 чэрвеня пад Лісічанскам знік без звестак. Прааналізаваўшы варожыя фота-відэа матэрыялы, кіраўніцтва Палка прыйшло да высноваў, што верагодна ён загінуў на полі бою. Прыкладаюцца ўсе намаганні, каб даведацца пра ягоны дакладны лёс.

Героі не паміраюць, яны жывуць у нашых сэрцах!, — піша Полк Каліноўскага.

У гэты момант сотні беларусаў ваююць на баку Ўкраіны, дапамагаючы краіне адстаяць сваю тэрыторыю і незалежнасьць у барацьбе з расейскімі акупантамі.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Полк Каліноўскага пра загінулага аршанца

Вадзім Шатроў казаў, што ў яго дзве радзімы, і ён ваюе за абедзве.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение