27-гадовы лёгкі форвард зборнай Беларусі Яўген Белянкоў пераехаў у Расею, дзе будзе выступаць за краснаярскі «Енісей» у дзінай лізе ВТБ. Раней Белянкоў гуляў за «Цмокі-Менск». 198-сантыметровы аршанец летась правёў 18 матчаў Адзінай лігі ВТБ у складзе «Цмокаў», дзе набіраў у сярэднім 13,1 пункта за матч, рабіў 3,6 падбора. Акрамя таго, Белянкоў згуляў 2 паядынкі ў Лізе чэмпіёнаў ФІБА, у якіх набраў 14 пунктаў + 4 падборы + 1,5 перадачы ў сярэднем за 23:56 гульнявога часу.
У першым каментары пасля далучэння да «Енісея», Белянкоў сказаў, што ягоная задача замацавацца ў камандзе і прабіцца з краснаярцамі ў плэй-оф Адзінай лігі ВТБ.