09:00

+8

7 м/с

975 гПа

12:00

+9

8 м/с

977 гПа

15:00

+10

7 м/с

979 гПа

18:00

+11

6 м/с

981 гПа

21:00

+8

3 м/с

984 гПа

Регион, Политика

Аршанцы стралялі ў палітвязня. Фота і відэа

18.08.2022 21:00

1912 просмотров, 0 комментариев

Сілавікі з Барані і Воршы бралі ўдзел у затрыманьні Ціхана Восіпава.

Праект па выкрыцці злачынных дзеянняў беларускіх сілавікоў у жніўні-верасні 2020 году на паслявыбарчых пратэстах апублікаваў уласнае расследаванне пагоні і затрымання Ціхана Восіпава, якога ў выніку асудзілі на 11 гадоў турэмнага зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Па факце мужчыну, інжынера Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэту адправілі ў турму за ягонае канстытуцыйнае права пратэставаць. Сілавікі жорстка пераследавалі яго і стралялі наўздагон.

«Дзікае паляванне» назвала ўсіх датычных да палітычнага пераследу Ціхана.

Палітычны зняволены Ціхан Восіпаў

На машыне Восіпава было 13 кулявых адтулін, а вайскоўцы, якіх нібыта збіў мужчына на сваім аўтамабілі, выявіліся цалкам здаровымі.

Высветлілася, што дачыненне да жорсткага затрымання пратэстоўца і фактычна да замаху на яго жыццё і здароўе датычныя некалькі выхадцаў з Аршаншчыны. Напрыклад, 31-гадовы Яўген Васільчанка з Барані, 22-гадовы Дзмітрый Астапенка, які працаваў у аршанскай калоніі № 12, а таксама сілавікі з Воршы — 28-гадовы Міхаіл Протас і 26-гадовы Дзмітрый Голес з асобнага міліцэйскага батальёну вайсковай часткі 5524 у Віцебску.

Яўген Васільчанка

Дзмітрый Астапенка

Міхаіл Протас

Дзмітрый Голес

Пра «пацярпелых» ад крыніц нашага выдання стала вядома, сярод іншага, што Васільчанка кінуў маладую жонку з малым дзіцём на руках, а Протас да міліцэйскай «кар’еры» ўваходзіў у лік ненавіснікаў міліцыі, маючы татуіроўку з надпісам A.C.A.B. (усе «копы» — вырадкі), які вельмі распаўсюджаны сярод прыхільнікаў крымінальных паняццяў, слухачоў андэграўнднай музыкі, футбольных хуліганаў, анархістаў і скінхэдаў. Затым, імаверна, ён звёў ці перабіў гэтую татуіроўку.

Таксама «Дзікае паляванне» паказала, хто прымаў рашэнні і патрабаваў вялікага тэрміну для Восіпава ў судзе, але гэта ўжо людзі не звязаныя з Аршаншчынай.

Вось так сілавікі з Воршы і Барані, выкліканыя ў Менск на «падмацаванне», сталі фігурантамі справы, у якой пасля ўсталявання дэмакратычнага ладу ў Беларусі могуць сесці на лаву падсудных, як у свой час селі супрацоўнікі польскага ZOMO за пераслед грамадзян у часы камуністычнай дыктатуры. У выніку многіх супрацоўнікаў тады пасадзілі, а многіх пазбавілі пенсій і добрай працы ў іншых месцах.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Аршанцы стралялі ў палітвязня. Фота і відэа

Сілавікі з Барані і Воршы бралі ўдзел у затрыманьні Ціхана Восіпава.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение