Як мы і абяццалі раней, у рубрыцы "Прыватнае меркаванне" на нашым ютуб канале будуць розныя спікеры. На гэты раз сваё прыватнае меркаванне выказвае Ігар Станкевіч - вядовы аршанцам, як даследчык сталінскіх рэпрэсій. Але доўгі час Ігар супрацоўнічаў з незалежнымі прафсаюзамі, таму тэма якую ён узяў яму зразумелая і блізкая.
Для чаго існуюць прафсаюзы і чым рэальныя прафсаюзы адрозніваюцца ад "дзяржаўных"? І якая сувязь паміж якасцю агуркоў і вашымі прафсаюзнымі ўнёскамі? Колькі каштуюць вашыя падарункі ад прафсаюзнай арганізацыі? Пра ўсё гэта распавядае Ігар Станкевіч у новым роліку рубрыку "Прыватнае меркаванне". Не забывайцеся падпісацца на наш канал, а калі падпісаныя, то паставіць дадатковы лайк пад відэа.