Напярэдадні, 15 верасня ў Воршы на вуліцы Молакава адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Aўтамабіль («Волга»?) пратараніў металёвы плот, які адасабляе праезную частку ад ходнікаў, і заехаў пад самы дом.
Што канкрэтна здарылася на Молакава ў гэтай сытуацыі — дакладна невядома. Просім нашых чытачоў паведаміць нам падрабязнасці, калі хто іх ведае, у сацыяльных сетках Orsha.eu.