У Воршы дзве ашуканкі двойчы зрабілі трук з рэштай. Пры гэтым ніякага адцягнення ўвагі не было. Жанчыны проста паўтарылі трук двойчы за адну хвіліну.
Сутнасць «разводу» такая: пакупнік нібыта збіраецца расплаціцца буйной купюрай, але пакідае яе ў сябе, забірае і тавар, і рэшту, пакуль касір не ўсачыў, што буйную купюру ён не ўзяў. Для ашуканцаў выходзіць двайны «навар».
Здарэнне адбылося ў выхадныя, калі дзве жанчыны наведалі краму «Мегахенд» у Воршы. Адна за адной купілі невялічкія рэчы і забралі прыкладна па 45 рублёў рэшты.