Пажар трактара «К-701» адбыўся 21 кастрычніка ў Дубровенскім раёне. «Кіравец» загарэўся прыкладна ў 12:13, трактар у гэты час знаходзіўся на тэрыторыі мехдвара ў аграгарадку Сватошыцы, піша МНС.
У выніку пажару агнём у трактары былі пашкоджаны маторны адсек і кабіна. Людзі падчас інцыдэнту не пацярпелі. Прычына загарання высвятляецца.
Летась у Дубровенскім раёне таксама згарэў трактар «К-701», пажар тады адбыўся ля вёскі Рэдкі.