09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-1

5 м/с

981 гПа

15:00

-1

6 м/с

982 гПа

18:00

-2

5 м/с

984 гПа

21:00

-3

5 м/с

987 гПа

Регион, Политика

За што «ўзялі» Багуслаева?

24.10.2022 12:29

2006 просмотров, 0 комментариев

Спецслужбы Ўкраіны паказалі, за што арыштавалі ўладальніка «Мотор Січ».

Служба бяспекі Украіны апублікавала аўдыёзапісы перамоў, якія, на думку спецслужбаў, сведчаць віну Багуслаева і яго зраду Украіне. У СБУ кажуць, што нават пасля паўнамаштабнага ўварвання расейскіх войскаў на ўкраінскую тэрыторыю Багуслаеў са сваім прадпрыемствам не перасталі супрацоўнічаць з расейцамі.

Напрыклад, у адной з размоваў Багуслаеў гутарыць з кіраўніком маскоўскага заводу Сітновым і прапаноўвае паставіць рухавікі для верталётаў абыходнымі схемамі — праз Харватыю, Чарнагорыю. Пастаўка матораў і рухавікоў мадэлі Д-136 — адна з пазіцый.

Згодна з подпісамі, тэлефонныя размовы Багуслаева з расейскімі кіраўнікамі заводаў і ягонымі падначаленымі адбываліся ў 2021 годзе і з сакавіка 2022 году, калі ўжо ішла вайна. У СБУ кажуць, што ўладальніка «Мотор Січ» ніяк не спыняў факт вайны, а ў адной з размоваў Вячаслаў Багуслаеў адкрыта прызнаўся, што абстрэл расейскімі войскамі ягонага ж заводу — не бяда, яны «гэта разумеюць».

Тым часам польская аўтарытэтная Gazeta Wyborcza ў сваім матэрыяле пра арышт Вячаслава Багуслаева прыпомніла, што не так даўно экс-міністар абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч планаваў супрацу з Мотор Січ.

Тады ўсур'ёз абмяркоўваліся пастаўкі матораў з Запарожжа для польскага войска. Вядома, што ўкраінскі завод удзельнічаў у тэндэры, абвешчаным Міністэрствам абароны Польшчы. Сёння Польшча адна з краін, якая настойвае на найбольш жорсткай пазіцыі ў дачыненні Расеі за яе вайну супраць Украіны, а Багуслаеў пад следствам.

«Мотор Січ» — вытворца рухавікоў для авіятэхнікі і прамысловых газатурбінных установак. Кампанія мела бізнэс у Балбасаве, дзе прапаноўвалася рамантаваць верталёты. Аднак затым ва ўладаў Беларусі і Багуслаева здарыўся канфлікт, у Балбасава прыехаў Лукашэнка і ў 2018 годзе загадаў нацыяналізаваць прадыпрыемства. Гісторыя «Мотор Січ» з бізнэсам у Беларусі са скандалам скончылася.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: За што «ўзялі» Багуслаева?

Спецслужбы Ўкраіны паказалі, за што арыштавалі ўладальніка «Мотор Січ».

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение