Супернікам па апошнім туры быў «Слонім», які ў драматычным матчы першага кола на сваім полі перамог аршанцаў 3:2. Цяпер сіня-белым удалося ўзяць пераканаўчы рэванш. Галы ў браму гасцей заляталі адзін за адным. У выніку пасля ўдараў Вайнэра, Кабачэўскага, Бабчанка і Кітаёва лік стаў 4:0.
Аднак перамога аршанцаў не дазволіла падняцца на 8-мы радок табліцы, бо рагачоўскі «Макслайн» дома саступіў «Маладзечне» 0:2, і менавіта апошнія сталі восьмымі ў табліцы.
Нападнік Уладзіслаў Кабачэўскі за чэмпіянат забіў 11 галоў і стаў 3-м снайперам Першай лігі.
Па выніках сезону ў Найвышэйшую лігу трапілі наваполацкі «Нафтан» і «Смаргонь», а петрыкаўскі «Шахцёр» згуляе пераходныя матчы з дзяржынскім «Арсеналам». Наўпрост выляцелі з элітнага дывізіёну і будуць гуляць на наступны год з аршанцамі ў Першай лізе — «Віцебск» і магілёўскі «Дняпро».