18:00

+0

8 м/с

980 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-2

4 м/с

978 гПа

Орша, Экономика

Улады і залатыя горы льнокамбіната

24.11.2022 07:09

1255 просмотров, 0 комментариев

Віцэ-прэм’ер гаворыць аб дасягненнях прадпрыемства.

Працягваецца мадэрнізацыя Аршанскага льнокамбінату. Пра гэта заявіў намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Пётр Пархомчык. Цяпер мадэрнізацыю праводзяць дзеля пашырэння магутнасцяў выпрацоўкі прадзіва з выкарыстаннем катанізаванага льновалакна.

Гэта, як разлічваюць ва ўрадзе, дасць магчымасць павялічыць аб’ём перапрацоўкі кароткага льновалакна, якое сёння не запатрабавана ў поўным аб’ёме і вывозіцца з краіны.

Яшчэ ў студзені Аршанскі льнокамбінат размясціў заяўку на закупку 40 тон віскознага прадзіва арыентыровачным коштам у 562 тысячы рублёў. Ільняное прадзіва заказвалі з Кітая, дзеля чаго праз дзяржзакупкі пакідалі заяўку на дастаўку марскімі кантэйнерамі.

Агулам справы з льновытворчасцю ў рэгіёне ідуць не вельмі добра. У Віцебскай вобласці ўсе ільнозаводы раней былі аб’яднаныя ў агульнае прадпрыемства ААТ «Віцебскабллён», але ад гэтага аб’яднання нічога не змянілася: прадпрыемствы былі стратныя і засталіся такімі. У верасні збанкрутаваў і сам канцэрн. Па стане на 2018 год у склад прадпрыемства па нашым рэгіёне ўваходзілі: Дубровенскі, Коханаўскі, Лёзненскі, Арэхаўскі льнозаводы і галоўны офіс кампаніі ў Воршы.

Аршанскі льнокамбінат працуе сам па сабе, аднак штогод на яго падтрымку дзяржава траціць велізарныя грошы. У чэрвені 2022 году намеснік гендырэктара па ідэалогіі і сацыяльных пытаннях Сяргей Сідзін казаў аб тым, што за апошнія 10 гадоў на мадэрнізацыю было патрачана каля 200 млн даляраў, на новы этап 20 млн. Паўторымся — размова толькі пра мадэрнізацыю прадпрыемства, без уліку крэдытаў і датацый на «бягучую» працу.

Яшчэ ў красавіку 2021 году прадстаўнікі Аршанскага льнокамбінату вялі перамовы, каб трапіць на рынак Паўднёваафрыканскай рэспублікі, аднак пра гэты праект з дакладнасцю нічога не вядома. Прадпрыемства працягвае шукаць новых партнёраў за мяжой.

Калі вы работнік прадпрыемства і маеце інфармацыю пра працу Аршанскага ільнокамбіната, вы можаце падзяліцца ёй з нашай рэдакцыяй праз сацыяльныя сеткі на ананімнай аснове.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Улады і залатыя горы льнокамбіната

Віцэ-прэм’ер гаворыць аб дасягненнях прадпрыемства.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение