У матчы чарговага туру чэмпіянату Беларусі па міні-футболе аршанскі «Вітэн» не пакінуў ніякіх шанцаў светлагорскаму ЦКК — 7:1. Два галы забіў Батурын, таксама вызначыліся Яромін, Казак, Разуванаў, Балдзін і Рось.
Перамога дазволіла чырвона-чорным умацавацца на першым радку табліцы. Далей ідзе менская «Сталіца», я якой на два пункты меней (20 супраць 22), але ў аршанцаў матч у запасе.
У суботу, 3 снежня, аршанцы праводзяць матч у гасцях з «Аховай-Дынама», якая займае перадапошняе, 10-е месца ў табліцы.