Жыхары вёсак у Лёзненскім раёне скардзяцца на тое, што аўталаўкі, якія ездзяць да іх, не прытрымліваюцца санітарных нормаў і прадаюць пратэрмінаваныя прадукты. Прэтэнзіі высунулі да аўталаўкі «Хлебсэрвіс».
Паводле жыхароў, многія прадукты, якія прадаюць люждзям апошнім часам — ужо з парушаным тэрмінам прыдатнасці. Такія выпадкі, як гавораць людзі, здарыліся ў Арцёмаве і Крынках. Яны спадзяюцца, што здарэннямі зацікавіцца Камітэт дзяржаўнага кантролю.
Акрамя таго, жыхары кажуць, што на палову прадуктаў цана не выстаўляецца, а хлебабулачныя вырабы кладуць на брудны прылавак.