12:00

-5

8 м/с

992 гПа

15:00

-4

7 м/с

990 гПа

18:00

-3

6 м/с

987 гПа

21:00

-5

7 м/с

984 гПа

00:00

-4

7 м/с

981 гПа

Орша, Спорт

Пра Талая негатыўна

13.12.2022 07:38

1657 просмотров, 0 комментариев

Паралімпійца з Воршы вельмі кепска ўзгадалі ва Украіне.

Прэзідэнт Нацыянальнага камітэта спорту інвалідаў Украіны Валерый Сушкевіч у інтэрв’ю беларускаму спартоваму сайту «Трыбуна» распавёў пра тое, чаму міжнародная супольнасць выключыла беларускіх паралімпійцаў са спаборніцтваў, як і расейскіх. Дэкларуючы незалежнасць спорту ад палітыкі, самі ж беларускія паралімпійцы рабілі ўсё, каб абвергнуць сябе. Таму на Асамблеі Міжнароднага паралімпійскага камітэту Сушкевіч заклікаў прагаласаваць за выключэнне Расеі і Беларусі.

«Зноў адкрыў ім цытату вельмі вядомага, вельмі балбатлівага паралімпійца, які кажа ў інтэрв’ю: «Мы з Расеяй адзіная краіна. Мы адзіныя ў падтрымцы Расеі на тэрыторыі Украіны. Ад беларускага Берасця да расейскага Уладзівастока — гэта ўсё мы. Каб Украіне паразумнець, ёй трэба быць бітай. Каб Украіна паразумнела, неабходна ёй спазнаць смерць». Кажу на Генеральнай асамблеі: «Вы разумееце, што гэта гаворыць паралімпіец той краіны і таго руху, які нібыта дыстанцаваны?» А потым гэты беларускі паралімпіец кажа страшную фразу: «Украіна павінна загладзіць сваю віну перад Расіяй крывёю». Гэта гаворыць чалавек на інвалідным крэсле.

Сушкевіч не назваў прозвішча «балбатлівага беларускага паралімпійца», аднак падобныя выказванні ў майскім інтэрв’ю «Зеркалу» дапускаў плывец-паралімпіец Аляксей Талай. Тады ён расказваў, што ляціць у Маскву на мерапрыемства, якое «накіравана, у першую чаргу, на моладзь Расіі, на тых, хто зусім хутка будзе кіраваць нашай адзінай айчынай, як Лукашэнка кажа, ад Брэста да Уладзівастока».

Пасля расейскага ўварвання ва Украіну фонд Талая пачаў збор гуманітарнай дапамогі для «ЛНР» і «ДНР». Таксама сам Аляксей ездзіў у самаабвешчаныя дзяржавы і наведваў там лякарні.

Акрамя гэтага Сушкевіч прызнаўся, што падчас Паралімпіяды ў Пекіне і пасля яму пісала шмат спартоўцаў з Беларусі. Па словах функцыянера, «яны прапаноўвалі Украіне здацца» расейскім акупантам.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Пра Талая негатыўна

Паралімпійца з Воршы вельмі кепска ўзгадалі ва Украіне.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение