1084 кіламетры. Менавіта столькі доўжыцца агульная мяжа Беларусі і Украіны. Кінафестываль мае стаць пляцоўкай, дзе беларускія і ўкраінскія гледачы змогуць больш даведацца адзін пра аднаго і знайсці тое, што іх яднае, запытацца, якімі будуць нашы суседскія стасункі ў будучыні.
У афішы — 20 кінастужак пра ўкраінскую нацыю, культуру, менталітэт, пра моц і волю, якія натхняюць, пра змаганне за сваю краіну. Ёсць фільмы пра Данбас, пра гарады пад акупацыяй і самыя найноўшыя стужкі — пра падзеі пасля 24-га лютага.
Фільмы можна глядзець у любы час на старонцы fest1084.org. Не пужайцеся перанакіравання і хуткай рэгістрацыі на платформе Takflix. Takflix — украінскі онлайн-кінатэатр і партнёр фэсту.
Промакод для бясплатнага прагляду з Беларусі — fest1084, промакод для дыяспары — TAKfest1084 (фільм будзе каштаваць $1,3).