У 1/8 фіналу «Вітэн» адправіўся ў Берасце, дзе ў палацы спорту «Вікторыя» сустрэўся з «Нівай» з Далбізна. Вялікх праблем каманда не адчула і перамагла 7:2. Галы на рахунку Разуванава, Рабыкі, Лазюка, Якубава, Рося, яшчэ адзін мяч «Ніва» забіла ва ўласную браму, і шосты з сямі галоў правёў брамнік аршанцаў Эльяшэвіч.
Затым адбылося лёсаванне чвэрцьфінальнай стадыі. Аршанцы на гэтым этапе сустрэнуцца з менскім клубам «Ахова-Дынама». Першы матч пройдзе ў Менску ўжо 24 снежня, а паўторны — 7 або 8 студзеня.
Фота прэс-службы аршанскага клуба.