18:00

+9

6 м/с

986 гПа

21:00

+9

4 м/с

985 гПа

00:00

+9

3 м/с

984 гПа

03:00

+9

2 м/с

984 гПа

06:00

+9

2 м/с

984 гПа

Регион, Общество

Каляды ў кожны дом!

24.12.2022 19:45

1933 просмотра, 0 комментариев

Віншуем нашых чытачоў са Святам!

Усе мы патрабуем увагі, разумення і любові. Але часта самі не гатовыя адкрыцца нават блізкім людзям, падзяліцца з імі сваёй дабрынёй, выпусціць вонкі сваю любоў, паказаць і сказаць родным, як мы іх паважаем і як напаўняецца наша жыццё побач з імі, адным толькі разуменнем, што яны ў нас ёсць. Настаў час зрабіць гэта, дзяліцца, жыць, не чакаць уяўных лепшых часоў, а набліжаць іх. Пачаць з сябе. Асэнсаваць сябе. Не хадзіць з рахубамі ў руках і не мераць, колькі аддалі табе, лепей падумаць, колькі аддаў ты, што зрабіў ты дзеля дасягнення сваіх мэтаў, ці сапраўды ты незаслужана абдзелены дабротамі, поспехам, увагай? А калі гэтыя даброты і поспех маеш, што варта зрабіць, каб утрымаць шчасце?

На Каляды трэба весяліцца, а іншай справай спыніцца і падумаць, што можна выправіць, палепшыць у сваім жыцці, якую ўвагу можна прыдзяліць дарагім людзям? Шляхі многіх з нас няпростыя, парой драматычныя, але не падайце духам, імкніцеся да сваіх мэтаў. Магчыма, сам момант дасягнення мэты не будзе такім радасным, як напачатку ўяўлялася, усё праз зробленую працу. Але сам шлях таго варты.

Рэдакцыя Orsha.eu у поўным складзе віншуе ўсіх аршанцаў і жыхароў блізкіх рэгіёнаў, якія чытаюць нас, з Калядамі! Нават калі вы адзначаеце гэтае свята з 6 на 7 студзеня, — павіншуйце, павітайце, абдыміце сваіх братоў і сясцёр, якія робяць гэта з 24 на 25 снежня. Шаноўныя, не ўпускайце ў свае сэрцы зайздрасць, хцівасьць і абыякавасць. Змагайцеся за свае правы, любіце сваіх блізкіх і дзяліцеся добрымі эмоцыямі, тады іх стане яшчэ больш!

Мы не ведаем, што чакае нас у наступным месяцы, а нават і заўтра. Але рабіце тое, што робіцца, тое, у чым вы бачыце сваё жыццёвае пакліканне. Атуліце цяплом усіх навокал, хто вам прыемны і хто прыйшоў на свята не дзеля таго, каб яго псаваць, а прыйшоў падзяліцца цеплынёй сваёй душы. Любіце, бо любоў адкрывае нам далягляд, дазваляе паглядзець на свет скрозь незаплямленую шыбу. Са Святам, нашы шаноўныя чытачы!

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Каляды ў кожны дом!

Віншуем нашых чытачоў са Святам!

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение