У чвэрцьфінале Кубку Беларусі па міні-футболе аршанскі «Вітэн» гуляе з менскай «Аховай-Дынама». У першым матчы, які адбыўся ў снежні, нагадаем, чырвона-чорныя пераканаўча перамаглі 6:2. Галы тады забівалі Разуванаў — 2, Рагавік, Арт.Якубаў — 2, Балдзін.
Наперадзе другое спатканне каманд, паколькі чвэрцьфінальная стадыя ўключае ў сябе два змаганні дружын. На гэты раз сустрэча пройдзе ў Воршы ў спартовым комплексе «Алімпіец» 7 студзеня. Пачатак а 14:30.